Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Фестываль кулікоў пераносіцца. Як застацца на сувязі з птушкамі?

Дата: 1 апреля 2020 в 21:49
307 просмотров

У сувязі з пандэміяй мы вымушаныя перанесці Фестываль кулікоў на 2021 год.

Черныш

Тураўская станцыя кальцавання працягвае вывучаць і ахоўваць кулікоў, ты можаш падтрымаць яе працу фінансава на краўдфандынг-платформе MolaMola.

Памятай: нават цяпер ты можаш заставацца на сувязі з птушкамі: сацыяльнае дыстанцыянаванне не азначае дыстанцыянавання з дзікай прыродай!

Назірай за птушкамі там, дзе няма або мала людзей: прагуляйся па беразе ракі, па лесе ці ўздоўж поля. Дзяліся сваімі назіраннямі ў сацсетках і тэгай нас. Заставайся на сувязі з аднадумцамі — абмяркоўвай птушак і бёрдвочынг у тэлеграм-чаце «Ціў-ціў!». Вось некалькі парадаў, як птушкаваць падчас пандэміі.

Калі сярод птушак заўважыш (упершыню ў гэтым годзе!) белага буславялікага зуйкавясковую ластаўкуластаўку-зямлянкузязюлюсвіргуля або шчурку-пчалаедку, занось назіранне на карту “Жывой вясны”.

Удзельнічай у маніторынгу палявых птушак: ты можаш дапамагчы, нават калі ведаеш усяго некалькі відаў. Напішы каардынатару Сямёну Леваму сваё імя і тэлефон на адрас levy@ptushki.org, у тэме пазнач: “Маніторынг звычайных відаў”. Ты атрымаеш усю неабходную інфармацыю, як узяць удзел у гэтай праграме.

У вызначэнні птушак табе дапаможа наш мабільны дадатак Ptushki.

Калі ты на каранціне і не выходзіш з дому, вывучай птушак анлайн ды глядзі трансляцыю з двух гнёздаў сокала-пустальгі на сайце “Птушкі штодня”.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.