Неделя дополнительного образования
Дадатковая адукацыя ў розных фарматах
18.09.2021 10:00 Навіны рэгіёнаў
</header>Двухгадзінная канцэртная праграма на свежым паветры “Дзіцячая творчасць у падарунак гамяльчанам!” закрыла мерапрыемствы Рэспубліканскага тыдня дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў горадзе над Сожам. Як расказалі ў Гомельскім абласным палацы творчасці дзяцей і моладзі, у кожнай з 46 устаноў дадатковай адукацыі Гомельшчыны, якія аб’ядноўваюць каля 40 тысяч дзяцей, знайшлося, чым здзівіць і парадаваць будучых выхаванцаў.
<figure>
Цэнтры дадатковай адукацыі вобласці правялі шмат мерапрыемстваў. Працавалі канцэртныя, гульнявыя, фізкультурна-спартыўныя пляцоўкі, праводзілася рэкламная акцыя “Скрыначка задум” (раздача афіш, кансультацыі, электронны і тэлефонны запіс, запіс праз месенджары), творчыя бацькоўскія сходы, экскурсіі, адкрытыя заняткі для бацькоў і будучых навучэнцаў, конкурсы малюнкаў… Педагогі дадатковай адукацыі ўзялі ўдзел у рэспубліканскіх метадычных мерапрыемствах па кірунках дзейнасці і актыўна працавалі з рэгіянальнымі СМІ.
У Акцябрскім цэнтры творчасці на працягу тыдня збіралі “Пазл творчых пераваг”. Пры гэтым навучэнцы і госці паспрабавалі сябе ў розных ролях і розных відах дзейнасці: майстравалі, фантазіравалі ў лабараторыях “Крэатыў” і “Масцярылка”, прапанавалі ідэі ў Tich-in на тэму “Вольны час з карысцю”, спявалі, танцавалі, праявілі акцёрскія таленты ў творчым “Дыліжансе”. Усё склалася ў фінальны пазл “Калейдаскоп талентаў”: тут былі “Фантан музычных ідэй”, фотакрос “Горад творчасці” і музычны флэш-моб.
<figure> </figure>На Тураўшчыне ў рамках мерапрыемстваў тыдня праводзіліся пленэры, майстар-класы “Цуды сваімі рукамі” па вырабе сувеніраў, працавалі экалагічныя пляцоўкі “Увесь свет у цябе пад нагамі”.
Для школьнікаў Светлагорска правялі дні адкрытых дзвярэй “Ювента” сустракае гасцей”, экскурсіі па ўстанове, пробныя заняткі ў аб’яднаннях па дэкаратыўна-прыкладной творчасці, канцэрты-прэзентацыі вакальных і харэаграфічных калектываў “Насустрач мары”. Самыя актыўныя дзеці ўзялі ўдзел у конкурсна-гульнявой праграме “На хвалях захапленняў”, а клуб інтэлектуальных гульняў “Альянс” падрыхтаваў пазнавальную гульню “Разумная кнопачка”.
У Рагачоўскім раённым цэнтры творчасці дзяцей і моладзі ў межах Тыдня дадатковай адукацыі прайшоў квест “Падарожнічай з намі”. Штодня тут былі навучэнцы школ горада, якія адпраўляліся ў творчае падарожжа. Па маршрутным лісце яны наведалі “Праспект рамеснікаў”, “Горад мастакоў”, “Бульвар рамеснікаў”, “Дом фота”, “Сталіцу кінематографа”. На кожнай лакацыі каманды збіралі па адным фрагменце карты. У залежнасці ад тэматыкі дня ўдзельнікі квеста збіралі ўсе фрагменты пазла ў карту (Беларусі, Іспаніі, Італіі). На лакацыях каманды выконвалі заданні ў залежнасці ад тэмы: у “Беларусі” выраблялі васількі, у “Італіі” — чупачупсы, у “Іспаніі” — кактусы.
<figure> </figure>У Рэчыцы тыдзень прайшоў пад дэвізам “5 крокаў да поспеху”. Кожны дзень дапамагаў раскрыць сэнс гэтых крокаў: “Актыўнасць”, “Ініцыятыўнасць”, “Матывацыя”, “Прасоўванне” і “Паспяховасць”. Экскурсіі, майстар-класы, канцэртныя праграмы, узнагароджанне лепшых педагогаў, матывацыйныя трэнінгі — кожны дзень новая форма і магчымасць азнаёміцца са светам творчасці, які вядзе да поспеху.
Між тым усе мерапрыемствы Тыдня дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі трансліраваліся ў інтэрнэтпрасторы: на сайтах, у месенджарах, на YouTube-каналах, а таксама ў афіцыйным Telegram-канале галоўнага ўпраўлення адукацыі Гомельскага аблвыканкама.
Ірына АСТАШКЕВІЧ.
</article> </section> <aside id="popular-widget-7">