Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

экологическая акция - "Живая весна"

Дата: 12 марта 2019 в 02:08, Обновлено 12 марта 2019 в 02:15
429 просмотров

"Живая весна" - возвращаются на родину первые перелетные птицы.

Убачыш першага бусла – занясі дату на сайт!

Жывая вясна

З 1 сакавіка па 31 траўня можна далучыцца да стварэння інтэрактыўнай карты вясны, якую нясуць нам птушкі. Удзельнічай у міжнароднай кампаніі “Жываявясна”!

Якія птушкі лічацца вестунамі вясны?

Раней вестунамі “Жывой вясны” былі абраныя пяць птушак, якіх адносна лёгка пазнаць:

Сёлета да іх дадалася ластаўка-зямлянка (береговая ласточка).

Пабачыўшы адну з гэтых птушак – зрабі пазнаку на спецыяльным сайце. Людзі з розных краінЕўропы штогод разам складаюць анлайн-карту прыбыцця птушак з Афрыкі на РадзімуНа карце можна будзе ўбачыць, як гэтыя абраныя птушкі набліжаюцца да Беларусі! Напрыклад, пяць буслоў і зязюлю ўжо сустрэлі ў Ірландыі, яшчэ адна зязюля разам з буслом і вясковай ластаўкай адзначылася ў Румыніі, а свіргуля бачылі на Кіпры і ў Ізраілі. Чым больш птушак прыляцела, тым больш цёмны колер будзе афарбоўваць кожны рэгіён краіны-ўдзельніцы на карце.

Калі звычайна гэтыя птушкі прылятаюць у Беларусь?

У 10-х чыслах сакавіка звычайна вяртаюцца ў краіну першыя буслы, у першай палове красавіка — вясковыя ластаўкі і зязюлі, напрыканцы красавіка і ў пачатку траўня – ластаўкі-зямлянкі і свіргулі, у канцы траўня — шчуркі-пчалаедкі.

Як дадаць назіранне?

Выходзь на прыроду з дзеткамі і прыглядайся да птушак! Калі ўбачыш ці пачуеш птушак “Жывой вясны” – зарэгіструй назіранні зручным для сябе спосабам:

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.