Новости проекта
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

ДЗЕНЬ РОДНАЙ МОВЫ

Дата: 21 февраля 2022 в 16:45, Обновлено 21 февраля 2022 в 16:56
113 просмотров

ПРАВЯДЗЕННЕ КОНКУРСА СЯРОД НАВУЧЭНЦАЎ ЦЭНТРА ТВОРЧАСЦІ - "ПІШУ ВЕРШЫ НА РОДНАЙ МОВЕ"

Кудлач Юля 11 год

Клімовіч Валянціна 11год

КРЫНІЦА

Звініць,бруіць у чыстым полі

Крыніца светлае вады.

Ідзе жанчына,ды паволі,

І ўспамінае пра гады.

Калі была яна жанчынай,

Любіла бегаць у сады,

І там крынічанька бурліла,

Крыніца чыстае вады.

І ўспамінае пра каханне,

Пра тое першае  “люблю”:

Ляцела птушкай на спатканне,

Не чула пад сабой зямлю!

Прайшлі гады:каля крыніцы

Стаіць дзяўчына малада

І ўглядаецца ў вадзіцу:

Як быццам тут была яна…

То ўжо дачка сівой жанчыны,

Што ішла сцяжынкай наўпрасткі,

І дзе крынічанька бруіла,

Крыніца светлае вады…

Шруб Валерыя 12 год

Успамін.

…Ціхі дождж накрыў мой успамін,

Між сабой гамоняць курганы,

Нада мной  у небе-жураўліны клін…

На траве блакіту кропелькі расы,

Быццам слезы даўняе вайны,-

Помнік пра мінулые часы…

Уздыхнуў праз сон маўклівы лес,

Па рацэ плывуць гарлачыкаў збаны,

Разагнаў у паветры пах свій бэз…

Заўтра будзе новы дзень быцця.

Людзі будуць помніць,што яны

Заплацілі многа для жыцця!

Точка Вольга-5 класс

Старажытны Турау.

Наша весачка Малешау

Даверліва к Тураву туліцца

У гэтым слауным Тураве

 есць куток гісторыі жывой.

Кірыла Тураускі, ты жыу тут,

Ты жыу адной надзеяй,

Што пройдзе час пакут

І зацвіце красой палескі кут.

Малітвай славіу горад свой,

Які быу спалены вайной.

Ты марыу у думках,

Каб горад вырас, стау ва усей красе.

Кірыла Тураускі, святы,

Твой слауны горад Турау!

Цяпер ен вабіць усіх людзей

Сваей дзівоснаю красой.

Каля рэчкі Прыпяць,

На Замкавай гары,

Стаіць Кірыла Тураускі-

Магутны сын палескае зямлі.

Адушка Ірына- 5 класс

Гарадок на Палессі.

 Люблю цябе мой родны Турау,

Глухі куточак сярод ніу.

Скажы, аб чым Кірыла думау?

Што у старажытны час ен жыу.

У нашай Прыпяці руплівай

Зноу адраджаецца той лес,

Над Замкавай гарой маукліва

Стагоддзяў подых час пранес.

Люблю цябе, душы куточак,

Наш працавіты родны край.

Пад гоман вербау, спевау вольных

Квітней мой Тураў,

Расцвітай!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.