НАСТАЎНІЦКАЯ ГАЗЕТА “Палата рамёстваў” 10.07.2022 - 18:42Выхаванне, Краязнаўства
Найбольш цікава даведвацца пра гісторыю роднага краю з вуснаў чалавека, які жыве побач, чым прачытаць пра гэта ў інтэрнэце. Ідэя праекта “Палата рамёстваў” у Тураўскім цэнтры творчасці ўзнікла невыпадкова. На працягу года навучэнцы дэкаратыўна¬-прыкладных гурткоў успаміналі, што многія іх сваякі любілі шыць і вышываць.